Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 8

Якое значэнне для вас мае смерць Ісуса?

Якое значэнне для вас мае смерць Ісуса?

Сын Бога памёр, каб вы маглі жыць. Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 3:16

Праз тры дні пасля смерці Ісуса некаторыя жанчыны прыйшлі да яго склепа і ўбачылі, што там нікога няма. Ягова ажывіў Ісуса.

Праз некаторы час Ісус з’явіўся перад сваімі апосталамі.

Ягова вярнуў Свайго Сына да жыцця як магутную, бессмяротную духоўную асобу. Вучні Ісуса бачылі, як ён узнімаўся на неба.

Бог уваскрэсіў Ісуса і зрабіў яго правіцелем Божага Царства. Кніга прарока Данііла 7:13, 14

Ісус аддаў сваё жыццё як адкупленне за чалавецтва (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 20:28). Дзякуючы гэтаму выкупу, Бог дае вам магчымасць жыць вечна.

Ягова назначыў Ісуса Царом над зямлёй. Разам з ім будуць правіць 144 000 адданых людзей, якія ўваскрэслі да жыцця на небе. Ісус і 144 000 складуць праведны нябесны ўрад — Царства Бога (Адкрыццё Яна Багаслова 14:1—3).

Божае Царства пераўтворыць зямлю ў Рай. Не будзе войн, злачыннасці, беднасці, голаду. Людзі стануць сапраўды шчаслівымі (Псальма 144:16).