Адкрыць асноўныя матэрыялы

Сустрэчы Сведкаў Яговы

Даведайцеся пра нашы сустрэчы. Даведайцеся, дзе недалёка ад вас праводзяцца такія сустрэчы.

Аб’ява ў сувязі з каранавірусам (COVID-19). У многіх краінах мы прыпынілі правядзенне сустрэч у Залах Царства ці вялікімі групамі. Калі вы хочаце больш даведацца пра Біблію або Сведкаў Яговы, запоўніце, калі ласка, заяўку на старонцы Папрасіць аб наведванні, і хтосьці з мясцовых Сведкаў Яговы звяжацца з вамі.

Знайсці бліжэйшае да вас месца (opens new window)

Як праходзяць нашы сустрэчы?

Два разы ў тыдзень Сведкі Яговы праводзяць сустрэчы для пакланення Богу (да Габрэяў 10:24, 25). На гэтых сустрэчах, якія можа наведаць той, хто жадае, мы вывучаем Біблію і вучымся карыстацца атрыманымі ведамі ў жыцці.

Сустрэчы нярэдка праходзяць з удзелам слухачоў, падобна да таго, як ідзе абмеркаванне на ўроках у школе. Сустрэчы пачынаюцца і заканчваюцца песняй і малітвай.

Каб наведваць нашы сустрэчы, не абавязкова быць Сведкам Яговы. Мы запрашаем на іх усіх. Уваход вольны. Не праводзіцца ніякіх грашовых збораў.