Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць дадатковае меню

Сведкі Яговы

беларуская

Ці будуць памерлыя жыць зноў?

Ці будуць памерлыя жыць зноў?

Як бы вы адказалі?

  • Так.

  • Не.

  • Магчыма.

 ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«Будзе ўваскрэсеньне мёртвых» (Дзеі Сьвятых Апосталаў 24:15, пераклад В. Сёмухі).

ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Суцяшэнне ў журбе па памерлых (Другое пасланьне да Карынфянаў 1:3, 4).

Вызваленне з няволі смяротнага жаху (Пасланьне да Габрэяў 2:15).

Здзяйсненне абгрунтаванай надзеі сустрэцца з дарагімі сэрцу людзьмі, якія памерлі (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 5:28, 29).

 ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум тры прычыны:

  • Бог даў жыццё ўсяму жывому. Згодна Бібліі, Ягова — крыніца жыцця (Псальма 35:10; Дзеі Сьвятых Апосталаў 17:24, 25). Бясспрэчна, той, хто ўсё стварыў, здольны вярнуць да жыцця памерлых.

  • Бог уваскрэшваў людзей у мінулым. Біблія паведамляе пра восем чалавек, якія вярнуліся да жыцця на зямлі. Сярод іх — пажылыя і маладыя, мужчыны і жанчыны. Сямёра з іх былі мёртвымі нядоўга, а восьмы знаходзіўся ў магіле ажно чатыры дні! (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 11:39—44).

  • Бог, як і раней, вельмі жадае ўваскрэсіць памерлых. Ягова ненавідзіць смерць і лічыць яе ворагам (Першае пасланьне да Карынфянаў 15:26). Ён мае цвёрды намер знішчыць наступствы смерці шляхам уваскрэшання. Бог усім сэрцам жадае ўбачыць тых, каго захаваў у сваёй памяці,— ён верне іх да жыцця на зямлі (Кніга Ёва 14:14, 15).

 ПАДУМАЙЦЕ

Чаму мы старымся і паміраем?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў БЫЦЦІ 3:17—19 і ПАСЛАНЬНІ ДА РЫМЛЯНАЎ 5:12.