Вячэра ўспаміну смерці Ісуса Хрыста
Чацвер, 2 красавіка 2026 года
Кожны год Сведкі Яговы адзначаюць гадавіну смерці Ісуса Хрыста згодна яго запавету: «Гэта рабіце ў Маю памяць» (Лукі 22:19).
Запрашаем вас і вашу сям’ю наведаць гэта мерапрыемства.
Пытанні, якія часта задаюць
Хто можа прыйсці?
Уваход вольны для ўсіх жадаючых. Прыходзьце ўсёй сям’ёй і з сябрамі.
Колькі доўжыцца праграма?
Прыблізна адну гадзіну.
Дзе будзе праходзіць Вячэра?
Даведайцеся ў Сведкаў Яговы.
Ці трэба плаціць за ўваход?
Не.
Ці будуць праводзіцца грашовыя зборы?
Не. Мы ніколі не збіраем грошы з тых, хто прысутнічае на нашых сустрэчах (Мацвея 10:8).
Ці ёсць дрэс-код?
Не. Аднак Сведкі Яговы з павагай ставяцца да гэтага мерапрыемства і апранаюцца са сціпласцю і прыстойнасцю.
Як пройдзе Вячэра?
Сустрэча пачнецца і скончыцца выкананнем песні і малітвай, з якой звернецца адзін са Сведкаў Яговы. Прысутныя пачуюць біблейскую прамову пра важнасць смерці Ісуса Хрыста. З гэтай прамовы вы даведаецеся, якое значэнне мае тое, што зрабілі для нас Бог і Хрыстос.
Больш інфармацыі можна знайсці ў артыкуле «Чаму Сведкі Яговы адзначаюць Вячэру Гасподню не так, як гэта робяць у іншых рэлігіях?» (на рускай мове).
Калі будзе праходзіць Вячэра ў бліжэйшыя гады?
2026: чацвер, 2 красавіка
2027: панядзелак, 22 сакавіка

