Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 3

Адкуль мы ведаем, што Біблія — ад Бога?

Адкуль мы ведаем, што Біблія — ад Бога?

1. Хто Аўтар Бібліі?

Добрая вестка аб тым, што людзі будуць жыць на зямлі вечна, запісана ў Бібліі (Псальм 37:29). Біблія змяшчае 66 невялікіх кніг. Яе пісалі каля 40 верных Богу мужчын. Першыя пяць кніг напісаў Майсей прыкладна 3 500 гадоў таму назад. Апошнюю кнігу напісаў апостал Ян крыху больш за 1 900 гадоў таму назад. Чые думкі былі запісаны ў Бібліі? Бог перадаваў сваім прарокам інфармацыю пры дапамозе святога духа (2 Самуэля 23:2). Яны запісвалі не свае думкі, а думкі Бога. Такім чынам, Аўтар Бібліі — Ягова. Прачытайце 2 Цімафея 3:16; 2 Пётры 1:20, 21.

2. Як мы можам пераканацца, што Біблія — кніга ад Бога?

Біблія — гэта кніга ад Бога, таму што ў ёй дакладна і дэталёва прадказваецца будучыня. Ніхто з людзей не здольны зрабіць гэтага (Ешуа 23:14). Толькі Усёмагутны Бог можа дакладна прадказаць будучыню чалавецтва. Прачытайце Ісаі 42:9; 46:10.

Разумна спадзявацца, што кніга ад Бога будзе ўнікальнай. Біблія перакладзена на сотні моў, і мільярды яе экзэмпляраў распаўсюджаны па ўсім свеце. Нягледзячы на тое, што Біблія старадаўняя кніга, яна адпавядае навуковым фактам. Цікава, што 40 чалавек, якія яе пісалі, не супярэчылі адзін аднаму *. Біблія напоўнена бясспрэчнымі доказамі любові Бога да нас і здольна змяняць жыццё людзей да лепшага. Гэтыя факты пераконваюць мільёны людзей у тым, што Біблія — Слова Бога. Прачытайце 1 Тэсалонцаў 2:13.

3. Аб чым гаворыцца ў Бібліі?

Важнае месца ў Бібліі займае добрая вестка пра тое, што Бог з любоўю падрыхтаваў для людзей цудоўную будучыню. Пісанне распавядае, як у пачатку чалавечай гісторыі людзі страцілі магчымасць жыць у зямным раі і як у будучыні рай будзе адноўлены. Прачытайце Адкрыццё 21:4, 5.

Яшчэ Слова Бога змяшчае законы, прынцыпы і парады. У Бібліі запісана гісторыя стасункаў Бога з чалавецтвам, якая адкрывае нам Божыя якасці. Усё гэта дапамагае лепей пазнаёміцца з нашым Творцам. Біблія раскрывае, як можна стаць сябрам Бога. Прачытайце Псальм 19:8, 12; Якуба 2:23; 4:8.

4. Як зразумець Біблію?

Гэта брашура дапаможа вам зразумець Біблію, паколькі ў ёй выкарыстоўваецца такі ж самы метад, які ўжываў Ісус Хрыстос. Ён цытаваў біблейскія тэксты і растлумачваў іх людзям, «каб [яны] зразумелі Пісанні». Прачытайце Лукі 24:27, 45.

Нішто не можа параўнацца з добрай весткай ад Бога. Аднак некаторыя абыякавы да яе, а кагосьці яна нават раздражняе. Няхай гэта не збянтэжвае вас, бо ад ведаў пра Бога залежыць ваша вечнае жыццё. Прачытайце Яна 17:3.

 

^ абз. 3 Глядзіце брашуру «Кніга для ўсіх», рус.