Сустрэчы сходу Сведкаў Яговы

Даведайцеся пра нашы сустрэчы. Даведайцеся, дзе недалёка ад вас праводзяцца такія сустрэчы.

Знайсці бліжэйшае да вас месца (opens new window)

Як праходзяць нашы сустрэчы?

Два разы ў тыдзень Сведкі Яговы праводзяць сустрэчы для пакланення Богу (да Габрэяў 10:24, 25). На гэтых сустрэчах, якія можа наведаць той,хто жадае, мы вывучаем Біблію і вучымся карыстацца атрыманымі ведамі ў жыцці.

Сустрэчы нярэдка праходзяць з удзелам слухачоў, падобна да таго, як ідзе абмеркаванне на ўроках у школе. Сустрэчы пачынаюцца і заканчваюцца песняй і малітвай.

Каб наведваць нашы сустрэчы, не патрэбна быць Сведкам Яговы. Мы запрашаем на іх усіх. Уваход вольны. Не праводзіцца ніякіх грашовых збораў.