Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць дадатковае меню

Сведкі Яговы

беларуская

Якой вы ўяўляеце сабе будучыню?

Якой вы ўяўляеце сабе будучыню?

Свет...

  • палепшыцца?

  • пагоршыцца?

  • застанецца такім, які ёсць?

 ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«І ўтрэ Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх, і сьмерці ня будзе ўжо; ні плачу, ні енку, ні хваробы ўжо ня будзе; бо ранейшае прайшло» (Адкрыццё Яна Багаслова 21:4, пераклад В. Сёмухі).

ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Плённую і прыемную працу (Кніга прарока Ісаі 65:21—23).

Вызваленне ад хваробаў, гора і пакутаў (Кніга прарока Ісаі 25:8; 33:24).

Шчаслівае бясконцае жыццё сярод блізкіх і сяброў (Псальма 36:11, 29).

 ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:

  • Бог здольны выканаць абяцанні. Біблія называе «Усемагутным» толькі Ягову Бога, яму «ўсё магчыма», бо яго сіла неабмежаваная (Адкрыццё Яна Багаслова 15:3, Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 19:26). Гэта азначае, што ён здольны выканаць сваё абяцанне палепшыць свет.

  • Бог жадае выканаць абяцанні. Ягова вельмі хоча, напрыклад, вярнуць да жыцця памерлых. У Бібліі гаворыцца, што ён сумуе па іх (Кніга Ёва 14:14, 15).

    Акрамя таго, Біблія распавядае, што Божы Сын, Ісус Хрыстос, ацаляў людзей ад хваробаў. Ці стаў бы ён дапамагаць ім, каб не жадаў гэтага? (Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 1:40, 41). Як і яго нябесны Бацька, Ісус ніколі не адмаўляў тым, хто меў патрэбу (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 14:9).

    Можна быць упэўненым, што Ягова і Ісус жадаюць падараваць нам шчаслівую будучыню! (Псальма 71:12—14; 144:16; Другое пасланьне Пятра 3:9).

 ПАДУМАЙЦЕ

Як Бог палепшыць свет?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў СЬВЯТЫМ ДАБРАВЕСЬЦІ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ 6:9, 10 і КНІЗЕ ПРАРОКА ДАНІІЛА 2:44.