Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць дадатковае меню

Сведкі Яговы

беларуская

Што такое Царства Бога?

Што такое Царства Бога?

Гэта...

  • настрой сэрца?

  • вобразны выраз?

  • нябесны ўрад?

 ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

“Бог Нябесны паставіць царства, якое вавек ня зруйнуецца” (Кніга прарока Данііла 2:44, пераклад В. Сёмухі).

“Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго” (Кніга прарока Ісаі 9:6).

ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

  • Справядлівы ўрад, які палепшыць ваша жыццё (Кніга прарока Ісаі 48:17, 18).

  • Выдатнае здароўе і шчасце ў будучым новым свеце (Адкрыццё Яна Багаслова 21:3, 4).

 ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:

  • Ісус Хрыстос паказаў, што зробіць для людзей Царства Бога. Ісус вучыў сваіх паслядоўнікаў маліцца аб тым, каб прыйшло Божае Царства і каб на зямлі здзейснілася воля Бога (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:9,10). Ісус як будучы валадар гэтага Царства прадэманстраваў, якім будзе адказ на гэту малітву.

    Калі Ісус жыў на зямлі, ён карміў галодных, ацаляў хворых і нават вяртаў да жыцця памерлых! (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 15:29—38, Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 11:38—44). Гэта быў своеасаблівы прыклад таго, якое цудоўнае жыццё чакае падданых Царства Бога (Адкрыццё Яна Багаслова 11:15).

  • Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, пераконваюць у тым, што Царства Бога блізка. Ісус прадказаў, што перш чым Царства ўстановіць мір на зямлі, чалавецтва будзе пакутаваць ад войнаў, голаду і землятрусаў (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 24:3, 7).

    Менавіта гэта мы і назіраем сёння. Таму мы можам быць упэўнены, што Божае Царства хутка вырашыць усе сусветныя праблемы.

 ЗАДУМАЙЦЕСЯ

Якім будзе жыццё пад кіраўніцтвам Божага Царства?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў ПСАЛЬМЕ 36:29 і КНІЗЕ ПРАРОКА ІСАІ 65:21—23.