Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 02

Біблія дае надзею

Біблія дае надзею

Сёння жыццё людзей па ўсім свеце напоўнена праблемамі. Гэта выклікае ў іх смутак, трывогу і нават боль. Ці адчувалі вы штосьці падобнае? Магчыма, вы хварэеце або страцілі кагосьці з блізкіх, і ў вас узнікае пытанне: «Ці палепшыцца калі-небудзь жыццё?» Біблія дае нам надзею.

1. Якую надзею дае Біблія?

Біблія не толькі тлумачыць, чаму ў свеце столькі праблем, але і запэўнівае, што яны часовыя і хутка вырашацца. Біблейскія абяцанні могуць «даць вам будучыню і надзею». (Прачытайце Ярэміі 29:11, 12.) Гэтыя абяцанні дапамагаюць нам ужо зараз быць шчаслівымі, нягледзячы на цяжкасці, і даюць трывалую надзею на добрую будучыню.

2. Пра якую будучыню гаворыцца ў Бібліі?

У Бібліі гаворыцца, што ў будучыні «смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе». (Прачытайце Адкрыццё 21:4.) Праблемы, з якіх зараз мы не бачым выйсця, такія як беднасць, несправядлівасць, хваробы і смерць, знікнуць назаўсёды. Біблія абяцае, што людзі будуць жыць вечна на райскай зямлі.

3. Як пераканацца ў тым, што біблейскія абяцанні заслугоўваюць даверу?

Хоць многія людзі і спадзяюцца на лепшае, у іх няма ўпэўненасці, што іх надзеі спраўдзяцца. Але з надзеяй, пра якую гаворыцца ў Бібліі, усё інакш. Вы пераканаецеся ў гэтым, калі будзеце старанна даследаваць Біблію (Дзеі 17:11). Падчас вывучэння вы зможаце разабрацца, ці заслугоўваюць біблейскія абяцанні даверу.

ДАВЕДАЙЦЕСЯ БОЛЬШ

Паглядзіце, што ў Бібліі гаворыцца пра будучыню. Даведайцеся, як надзея з Бібліі дапамагае людзям ужо сёння.

4. Біблія абяцае вечнае жыццё ў найлепшых умовах

Ніжэй пералічаны некаторыя абяцанні з Бібліі. Якое з іх падабаецца вам больш за ўсё? Чаму?

Прачытайце біблейскія вершы, якія знаходзяцца побач з кожным абяцаннем, і адкажыце:

  • Ці даюць вам гэтыя словы надзею? Ці неабходна такая надзея вашай сям’і і сябрам?

Уявіце сабе жыццё ў такіх умовах, дзе...

НІХТО НЕ БУДЗЕ...

УСЕ БУДУЦЬ...

  • адчуваць боль, старэць і паміраць (Ісаі 25:8)

  • з радасцю сустракаць родных і блізкіх, якія вернуцца да жыцця на зямлі (Яна 5:28, 29)

  • атрымліваць асалоду ад міру і супакою (Псальм 37:11)

  • мучыцца ад цяжкіх думак і ўспамінаў (Ісаі 65:17)

5. Біблейская надзея змяняе жыццё да лепшага

Многія людзі збянтэжаны і нават абураны тым, што адбываецца ў свеце. Некаторыя прысвячаюць сваё жыццё таму, каб змяніць свет да лепшага. Звярніце ўвагу на тое, як абяцанні з Бібліі дапамагаюць людзям ужо зараз. Паглядзіце ВІДЭА і абмяркуйце наступныя пытанні.

  • З якой несправядлівасцю сутыкнулася Рафіка?

  • Як ёй дапамагло вывучэнне Бібліі?

Біблейская надзея на будучыню дапамагае захоўваць аптымізм і быць шчаслівым, нягледзячы на цяжкасці. Прачытайце Выслоўяў 17:22 і Рымлянаў 12:12 і потым абмяркуйце:

  • Ці можа біблейская надзея палепшыць ваша жыццё? Чаму вы так думаеце?

НЕКАТОРЫЯ КАЖУЦЬ: «Абяцанні Бібліі — гэта ўсё казкі».

  • Чаму варта самому разабрацца, ці праўдзівыя гэтыя абяцанні?

ВЫСНОВА

Біблія дае надзею і дапамагае ўжо зараз пераадольваць цяжкасці.

Для абмеркавання

  • Чаму людзям патрэбна надзея?

  • Што Біблія гаворыць пра будучыню?

  • Як біблейская надзея можа дапамагчы вам ужо зараз?

Мае мэты

ВАМ БУДЗЕ ЦІКАВА

Даведайцеся больш, як надзея дапамагае пераадольваць цяжкасці.

«Надзея. Дзе яе можна знайсці?» («Прачніцеся!» ад 22 красавіка 2004 года на рускай мове)

Даведайцеся, як біблейская надзея дапамагае тым, у каго хранічныя захворванні.

«Жыццё з хранічным захворваннем — ці можа дапамагчы Біблія?» (інтэрнэт-артыкул)

Падчас прагляду гэтага музыкальнага відэа ўявіце сябе і сваю сям’ю на райскай зямлі.

«Уяві, што будзе так» (на рускай мове) 3:37

Прачытайце, як змянілася жыццё аднаго грамадзянскага актывіста, калі ён даведаўся пра надзею на будучыню з Бібліі.

«Зараз я ўжо не лічу, што павінен змяніць свет» («Вартавая вежа» ад 1 ліпеня 2013 года)