Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць дадатковае меню

Сведкі Яговы

беларуская

Што вы думаеце пра Біблію?

Што вы думаеце пра Біблію?

Біблія — гэта...

  • кніга чалавечай мудрасці?

  • зборнік міфаў і легендаў?

  • Слова Бога?

 ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«Усё Пісаньне боганатхнёнае» (Другое пасланьне да Цімафея 3:16, пераклад В. Сёмухі).

ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Адказы на жыццёва важныя пытанні (Кніга выслоўяў Саламонавых 2:1—5).

Надзейнае кіраўніцтва ў штодзённым жыцці (Псальма 118:105).

Абгрунтаваная надзея на шчаслівую будучыню (Пасланьне да Рымлянаў 15:4).

 ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум тры прычыны:

  • Поўная ўзгодненасць. Біблію пісалі прыкладна 40 чалавек на працягу 1600 гадоў. Большасць з іх ніколі не бачыліся. Тым не менш праз усю кнігу праходзіць адна агульная тэма!

  • Праўдзівасць гістарычных звестак. Многія гісторыкі замоўчваюць паражэнні свайго народа. Аднак тыя, хто пісалі Біблію, шчыра гаварылі і пра асабістыя промахі, і пра памылкі сваіх супляменнікаў (Другая кніга летапісаў 36:15, 16; Псальма 50:1—4).

  • Дакладнасць прароцтваў. Біблія прадказала разбурэнне старажытнага горада Вавілона прыкладна за 200 гадоў да таго, як гэта адбылося (Кніга прарока Ісаі 13:17—22). У ёй былі адзначаны падрабязнасці падзення Вавілона, нават імя яго заваёўніка (Кніга прарока Ісаі 45:1—3).

    Мноства іншых біблейскіх прароцтваў спраўдзіліся дэталёва. Хіба не гэтага варта чакаць ад Слова Бога? (Другое пасланьне Пятра 1:21).

 ПАДУМАЙЦЕ

Як Слова Бога можа палепшыць ваша жыццё?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў КНІЗЕ ПРАРОКА ІСАІ 48:17, 18 і ДРУГІМ ПАСЛАНЬНІ ДА ЦІМАФЕЯ 3:16, 17.