Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць дадатковае меню

Сведкі Яговы

беларуская

Хто на самай справе валодае светам?

Хто на самай справе валодае светам?

Як бы вы адказалі...

  • Бог?

  • людзі?

  • хтосьці яшчэ?

 ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«Увесь свет апанаваны ліхім» (Першы ліст Яна 5:19, пераклад У. Чарняўскага).

«На тое якраз і зьявіўся Сын Божы, каб разбурыць дзеі д’ябла» (Першае пасланьне Яна Багаслова 3:8, пераклад В. Сёмухі).

ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Магчымасць зразумець галоўныя прычыны ўзнікнення сусветных праблем (Адкрыццё Яна Багаслова 12:12).

Упэўненасць у тым, што наш свет стане лепшым (Першае пасланьне Яна Багаслова 2:17).

 ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум тры прычыны:

  • Кіраванне Сатаны асуджана. Ягова мае цвёрды намер пазбавіць Сатану магчымасці кантраляваць чалавецтва. Ён абяцае «знішчыць... д’ябла» і ліквідаваць усе наступствы ягонай улады (Ліст да Гебраяў 2:14, пераклад У. Чарняўскага).

  • Бог прызначыў Ісуса Хрыста валадаром свету. Ісус Хрыстос поўнасцю адрозніваецца ад жорсткага і эгаістычнага кіраўніка свету. Бог абяцае, што Ісус як валадар «вызваліць ...убогага, што галосіць, і прыгнечанага... і душы гаротнікаў уратуе» (Псальма 71:12, 13, пераклад В. Сёмухі).

  • Бог ніколі не падманвае. У Бібліі ясна сказана: «Немагчыма Богу зманіць» (Пасланьне да Габрэяў 6:18). Калі Ягова штосьці паабяцаў, можна лічыць, што гэта ўжо здзейснена! (Кніга прарока Ісаі 55:10, 11). Такім чынам, «князь сьвету гэтага выгнаны будзе прэч» (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 12:31).

 ПАДУМАЙЦЕ

Якім стане свет, калі адхіліць ад улады яго нябачнага кіраўніка?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў ПСАЛЬМЕ 36:10, 11 і АДКРЫЦЦІ ЯНА БАГАСЛОВА 21:3, 4.