Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць дадатковае меню

Сведкі Яговы

беларуская

Што з’яўляецца асновай сямейнага шчасця?

Што з’яўляецца асновай сямейнага шчасця?

Для шчасця галоўнае —

  • любоў?

  • грошы?

  • штосьці яшчэ?

 ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«Дабрашчасныя тыя, што слухаюць слова Божае і трымаюцца яго!» (Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 11:28, пераклад В. Сёмухі).

ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Сапраўдную любоў (Пасланьне да Эфэсянаў 5:28, 29).

Шчырую павагу (Пасланьне да Эфэсянаў 5:33).

Пачуццё надзейнасці і даверу (Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 10:6—9).

 ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:

  • Бог — Заснавальнік сям’і. У Бібліі сказана, што Ягова Бог з’яднаў першых мужчыну і жанчыну шлюбам (Быццё 2:18—24). Іншымі словамі, сям’я існуе, таму што яе стварыў Бог. Чаму важна звяртацца да яго за парадамі?

    Падумайце: калі вам спадабалася нейкая страва, у каго вы спытаеце рэцэпт? Безумоўна, у таго, хто яе прыгатаваў.

    Такім чынам, калі хто жадае даведацца пра рэцэпт шчаслівага сямейнага жыцця, найлепш звярнуцца да Яговы — Заснавальніка сям’і.

  • Бог клапоціцца пра вас. Чаму мудра шукаць кіраўніцтва ў Слове Бога? У Бібліі сказана, што «Ён дбае пра вас» (Першае пасланьне Пятра 5:6, 7). Ягова жадае ўсім самага лепшага, і яго парады дзейсныя! (Кніга выслоўяў Саламонавых 3:5, 6; Кніга прарока Ісаі 48:17, 18).

 ПАДУМАЙЦЕ

Як можна стаць добрым мужам, клапатлівай жонкай, мудрымі бацькамі?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў ПАСЛАНЬНІ ДА ЭФЭСЯНАЎ 5:1, 2 і ПАСЛАНЬНІ ДА КАЛАСЯНАЎ 3:18—21.