ДОБРАЯ ВЕСТКА АД БОГА

Што чакае рэлігію?

беларуская
Што чакае рэлігію?
https://cms-imgp.jw-cdn.org/img/p/1102012194/univ/art/1102012194_univ_sqr_xl.jpg
fg ур. 13

УРОК 13

Што чакае рэлігію?

Што чакае рэлігію?

1. Ці ўсе рэлігіі добрыя?

 Шчырыя людзі ёсць ва ўсіх рэлігіях. І як прыемна, што Бог заўважае такіх людзей і гатоў дапамагаць ім. Але, на жаль, у імя рэлігіі чынілася многа зла (2 Карынцянаў 4:3, 4; 11:13—15). Згодна з паведамленнямі сродкаў масавай інфармацыі, некаторыя рэлігіі нават маюць дачыненне да войнаў, тэрарызму, генацыду і гвалтавання дзяцей. Гэта вельмі засмучае людзей, якія шчыра вераць у Бога. (Прачытайце Мацвея 24:3—5, 11, 12.)

 Праўдзівая рэлігія праслаўляе Бога, а ілжывая — ганьбіць яго. Ілжывая рэлігія вучыць таму, чаго няма ў Бібліі. Яна распаўсюджвае хлусню пра Бога і пра памерлых. Але Ягова жадае, каб людзі ведалі праўду аб ім. (Прачытайце Эзэкіэля 18:4; 1 Цімафея 2:3—5.)

2. Што чакае рэлігію?

 На шчасце, Бога не могуць падмануць тыя, хто сцвярджае, што любіць яго, але насамрэч любіць свет Сатаны (Якуба 4:4). Слова Бога называе ўсе ілжывыя рэлігіі «Вялікім Бабілонам». Вавілон [Бабілон] — гэта старажытны горад, у якім пасля Патопу ў дні Ноя ўзяла свой пачатак ілжывая рэлігія. Недалёка той час, калі Бог знішчыць рэлігіі, якія падманваюць і прыгнятаюць чалавецтва. Гэта адбудзецца раптоўна. (Прачытайце Адкрыццё 17:1, 2, 5, 16, 17; 18:8.)

 Аднак Ягова не забыў пра шчырых людзей, якія знаходзяцца ў ілжывых рэлігіях свету. Ён вучыць такіх людзей і накіроўвае іх да праўдзівай рэлігіі. (Прачытайце Міхея 4:2, 5.)

3. Што неабходна рабіць шчырым людзям?

Праўдзівая рэлігія аб’ядноўвае людзей

 Ягова дбае пра людзей, якія любяць праўду і дабро. Ён заахвочвае іх пакінуць ілжывую рэлігію. Людзі, якія ад сэрца любяць Бога, гатовы змяніць сваё жыццё, каб дагадзіць яму. (Прачытайце Адкрыццё 18:4.)

 Калі шчырыя людзі ў першым стагоддзі пачулі добрую вестку ад апосталаў Ісуса, яны прынялі яе з радасцю. Яны навучыліся жыць згодна з воляй Бога, і іх жыццё напоўнілася сэнсам і надзеяй. Ягова стаў для іх самым галоўным у жыцці. І ў гэтым яны падалі нам выдатны прыклад. (Прачытайце 1 Тэсалонцаў 1:8, 9; 2:13.)

 Ягова запрашае ў сваю сям’ю ўсіх, хто пакінуў ілжывую рэлігію. Калі вы прымеце яго сардэчнае запрашэнне, то зможаце стаць сябрам Яговы, увайсці ў яго сям’ю, дзе пануе любоў, і атрымаць надзею на вечнае жыццё. (Прачытайце Марка 10:29, 30; 2 Карынцянаў 6:17, 18.)

4. Як Бог суцешыць усіх на зямлі?

 У хуткім часе Бог выканае свой прысуд над ілжывай рэлігіяй. І тады яна ўжо больш ніколі не будзе падманваць, раз’ядноўваць і прыгнятаць людзей. Усё стварэнне будзе аб’яднана ў пакланенні адзінаму сапраўднаму Богу. (Прачытайце Адкрыццё 18:20, 21; 21:3, 4.)